Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-4 °C
Мосты
пасмурно
-4 °C
Дятлово
пасмурно
-4 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродне затрымалі жанчыну-кіроўцу з 1,8 праміле алкаголю ў арганізме — сказала, што не піла

15 июня 2023 9:11
Поделиться:
Раніцай у мінулую нядзелю на Падгорнай вуліцы ў Гродне супрацоўнікі ДАІ спынілі легкавік "Mazda", які праехаў на чырвонае святло святлафора, паведамляе абласная ДАІ

Падчас праверкі дакументаў і стану кіроўцы высветлілася, што 29-гадовая мясцовая жыхарка мае яўныя прыкметы алкагольнага ап’янення. Медагляд выявіў 1,8 праміле алкаголю ў арганізме кіроўцы. У пратаколе яна патлумачыла, што алкаголь не ўжывала, за руль села пасля сваркі з мужам і праехала на забаронны сігнал святлафора ненаўмысна.

Ад кіравання жанчыну адхілілі, яе аўто даставілі на штрафстаянку. Цяпер ёй пагражае штраф у 200 базавых адзінак і пазбаўленне правоў кіроўцы на 5 гадоў, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram