Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Днём 17 чэрвеня здарыўся пажар на балконе трохпакаёвай кватэры на вуліцы С. Панковай у Ваўкавыску. Агнём знішчана маёмасць, якая знаходзілася на балконе, і аконная рама, закурадымлена столь у пакоі.
Ноччу 18 чэрвеня гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Кузьмічы Дзятлаўскага раёна. Пабудова цалкам знішчана агнём.
Прычыны пажараў высвятляюцца.