Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Раніцай 18 чэрвеня на вуліцы Кабяка ў Гродне гэрэла кватэра. Агнём пашкоджана кухонная мэбля, закурадымлены сцены і столь.
Днём 18 чэрвеня спрацавала сігналізацыя “Маланка” ў пакоі інтэрната на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. У выніку пажару пашкоджаны матрас, закурадымлены сцены і столь у інтэрнацкім блоку.
Ноччу 19 чэрвеня гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Дылева Лідскага раёна. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены і маёмасць у будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.