Грузавік завіс над абрывам
Днём 19 чэрвеня на вуліцы Дарвіна ў Гродне грузавік з цыстэрнай “ГАЗ” з’ехаў з праезджай часткі і завіс над абрывам, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Папярэдне ўстанавілі, што грузавік ехаў па вуліцы Гарнавых, калі кіроўцу стала дрэнна, ён выпаў з машыны, а машына завісла над абрывам.
Мужчыну тэрмінова даставілі ў бальніцу на абследаванне. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ і МНС.
Абставіны гэтага здарэння высвятляюцца, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ