Вечарам 21 чэрвеня ў Лідзе ў розных месцах трапілі ў аварыю дзве раварысткі, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
На скрыжаванні вуліц Машэрава і Камуністычнай адбыўся наезд на 73-гадовую раварыстку
Першая аварыя здарылася на скрыжаванні вуліц Машэрава і Камуністычнай у 18.11. Там, па папярэдняй інфармацыі, 73-гадовая пенсіянерка выязджала з тратуара на рэгуляваны пешаходны пераход і стукнулася ў бок “Сітраена”. У выніку сутыкнення жанчына атрымала адкрыты пералом абедзвюх касцей левага прадплечча.
Другая аварыя здарылася ў 18.00 каля дома №30 на праспекце Перамогі. Папярэдне ўстанавілі, што легкавік “Вольва” наехаў на 14-гадовую раварыстку на рэгуляваным веласіпедным пераездзе. Наезд адбыўся, калі дзяўчынка завяршала перасячэнне праезджай часткі злева направа па ходу руху легкавіка. Аўтамабіль знаходзіўся ў крайняй правай паласе і пачынаў рух на ўключаны зялёны сігнал светлафора.
Месца аварыі ў Лідзе, дзе пацярпела 14-гаадовая раварыстка
Абедзве раварысткі шпіталізаваны ў бальніцу. Абставіны здарэння і віна ў ім удзельнікаў руху высвятляюцца ў ходзе праверкі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».