Ілюстрацыйнае фота
У Мастах 29-гадовая дзяўчына забылася на лаўцы свой тэлефон, а 46-гадовы мужчына, які праходзіў побач, забраў яго сабе, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Выявіўшы адсутнасць тэлефона, дзяўчына паспрабавала знайсці яго сваімі сіламі, а калі гэта не атрымалася, то звярнулася па дапамогу ў міліцыю.
Падчас правядзення аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі Мастоўскага РАУС устанавілі асобу мужчыны і канфіскавалі ў яго чужы тэлефон.
Мастоўскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў супраць мастаўляніна крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж”, адзначаецца ў паведамленні.