Кіроўца мотаблока быў траўмаваны ўласнай тэхнікай
Вечарам у мінулую нядзелю ў аграгарадку Малыя Жухавічы адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога быў шпіталізаваны адзін чалавек, паведамляе ДАІ
Месца ДТЗ у Карэліцкім раёне
31-гадовы мясцовы жыхар на мотаблоку «Shtenly» рухаўся па Цэнтральнай вуліцы і падчас развароту не справіўся з рычагамі кіравання, упаў на праезджую частку ды патрапіў пад сваю тэхніку.
Пасля ДТЗ мужчыну з закрытым пераломам правага прадплечча, рванымі ранамі і гематомамі шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы.
Па факце гэтага ДТЗ супрацоўнікамі ДАІ навагрудскага РАУС прызначана праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ