ДТЗ каля Ліды
Днём 28 чэрвеня на пад’ездзе ад аўтадарогі “Мінск – Гродна” ў Лідскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам двух грузавікоў, дзе быў траўмаваны адзін з кіроўцаў, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Сутыкнуліся
Папярэдне ўстанавілі, што 20-гадовы жыхар Ліды на грузавіку ГАЗ з цыстэрнай ехаў у накірунку райцэнтра. Наперадзе рухаўся грузавік дарожнай службы МАЗ-МАН, які пачаў прытармажваць. Кіроўца ГАЗа таксама паспрабаваў затармазіць, але з-за няправільна выбранай хуткасці не справіўся з кіраваннем і выехаў на абочыну, дзе сутыкнуўся з МАЗам.
На месцы аварыі каля Ліды
У выніку ДТЗ кіроўца ГАЗа з палітраўмай, траўмамі абедзвюх ног і іншымі пашкоджаннямі шпіталізаваны ў бальніцу. Для яго дэблакіроўкі спатрэбілася дапамога выратавальнікаў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ