Ілюстрацыйнае фота
Ноутбук «HP» у гасцях у знаёмага ў Навагрудку ўкраў у сярэдзіне чэрвеня 26-гадовы мясцовы жыхар, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Не знайшоўшы пасля сыходу госця свой ноўт, пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Супрацоўнікі Навагрудскага РАУС устанавілі асобу западозранага ў зачынстве і затрымалі яго.
Навагрудскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў супраць маладога чалавека крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж”, адзначаецца ў паведамленні.