У Шчучыне гарэў легкавік
Раніцай 28 чэрвеня на паркоўцы на вуліцы Пушкіна ў Шчучыне гарэў легкавік Volkswagen Passat, паведамляе рэсурс МНС
У лічаныя мінуты выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Агонь пашкодзіў маторны адсек легкавіка.
Прычына пажару высвятляецца. Верагодна, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку машыны, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС