У Мастоўскім РАУС адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне шафёра прадпрыемства “Біаэкарэсурс” з Гродна Рыгора Суханосава, які садзейнічаў міліцыі ў прадухіленні правапарушэння ў сферы бяспекі руху, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Начальнік мастоўскай міліцыі зачытвае падзяку шафёру
Вечарам 12 чэрвеня гэтага года ў міліцыю паступіла паведамленне ад кіроўцы фуры, што на аўтадарозе Р-41 пры сустрэчным раз’ездзе з маршруткай “Атлас” ён заўважыў, што кіроўца маршруткі можа быць у стане алкагольнага ап’янення.
Каля аграгарадка Дубна супрацоўнікі ДАІ Мастоўскага РАУС затрымалі бус “Мэрседэс Бэнц”, у салоне якога было 12 пасажыраў. У кіроўцы сапраўды былі прыкметы алкагольнага ап’янення. Медыцынскі агляд у прыёмным пакоі Мастоўскай райбальніцы выявіў у яго арганізме 3,1 прамілі алкаголю.
На п’янага кіроўцу маршруткі быў складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне па ч.2 арт. 18.15 КоАП РБ. 21 чэрвеня ён быў аштрафаваны на 7400 рублёў і пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартных сродкаў на 5 гадоў.
Начальнік Мастоўскага РАУС уручыў нераўнадушнаму шафёру, які паведаміў пра п’янага за рулём маршруткі, Падзячны ліст і адзначыў, што такі ўчынак заслугоўвае вялікай павагі.
У сваю чаргу карэспандэнт газеты “Зара над Нёманам”, які пісаў пра гэта здарэнне, задаецца рытарычным пытаннем, пра што думалі тыя 12 пасажыраў маршруткі, якіх вёз п’яны кіроўца. Сапраўды, пра што?.. Але ў гэтым выпадку ім пашчасціла застацца жывымі і здаровымі.
Фота “Зара над Нёманам”
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».