Сёлятні фэст адметны тым, што ўрачыстасць адбылася ў год юбілею — 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абразу Маці Божай Будслаўскай. Па рашэнні Каталіцкага Касцелу Беларусі фэст праходзіў пад дэвізам “Марыя — Каралева Беларусі”.
— Кожны чалавек ідзе да Бадслава са сваёй інтэнцяй, — зазначылі дзяўчыны, якія ехалі на фэст з Мінска і чакалі цягнік на вакзале ў Маладзечне.
Але ” Будслаўскі фэст” — гэта не толькі пра рэлігію, але, як і любы іншы фестываль, пра сяброўства і станоўчыя эмоцыі. І сапраўды, у Будславе ў гэтыя дні панавала надзвычай узнёслая і дабразычлівая атмасефра сапраўднага свята — паўсюль былі бачны светлыя твары вернікаў, усмешкі і цёплыя вітанні старых сяброў і знаёмых, якія сустрэліся на фэсце. І гэта вельмі крута і вельмі файна.
— З дзяцінства я ездзіў разам з маці да Будслава на свята. Сам я з Мінска, гэта такая мясцовасць пад Будславам (смяецца). Атмасфера Будслаўскага фэсту заўсёды змяняе мой стан, у якім я перажываю ўрачыстасці ў Будславе . Раней я іх пережываў як свецкі вернік і чалавек, які можа быў троху далей ад пана Бога. Але потым з кожным годам рабіўся больш дарослы, а зараз навучаюся ў Польшчы і ўжо стаў манахам ордэну босых кармэлітаў. Цяпер дома на вакацыях. Мы з мамай толькі нядаўна прыехалі сюда, але ўжо адчуваю што атмасфера тут сёння непаўторная. Атмасфера спатканняў з жывым чалавекам і з панам Богам, — сказаў брат Андрэй.
Зазначым, што акрамя людзей, якія прехалі адмыслова на фэст на цягніку ці ўласным аўто, сюды ішлі пешкі ці ехалі на раварах пілігрымы. Па інфармацыі сайту catholic.by, сёлета ў Будслаў пешшу і на раварах прыбылі 1862 пілігрымы. Самай вялікай па колькасці ўдзельнікаў была пілігрымка Мінск–Будслаў, у якой ішло 258 чалавек. А самай працяглай — пілігрымка з Баранавічаў, якая працягвалася дзевяць дзён, а маршрут склаў 278 кіламетраў.
— Я 5 гадоў ужо хадзіла пілігрымкамі да Будслава. Сама я родам з мястэчка Нарач, што за 70 кіламетраў адсюль, і мы тры дні ішлі сюды пешшу, і мне ўвогуле вельмі спадабалася. Раю ўсім хоць раз у жыцці паспрабава схадзіць у пілігрыымку. Няважна адкуль, галоўнае пайсці. Але прапаную ўсім пайсці менавіта з Нарачы(смяецца). Увогуле ў нас у Нарачы так прыгожа — возера, курорт, яхты, катамараны. А тут мы адной вялікай сям’ей, тут мае браты і сестры, і дзядзькі і цёткі. Усіх адразу і не сабраць у адным месцы, — весела зазначыла пілігрым Марына Вайткевіч, якая была на фэсце разам з вялікай кагортай родных.
Падчас фэсту была і святочная імша ў ганар Маці Боскай Будслаўскай, і выступы біскупаў ды духавенства, і магчымасць убачыць захапляльнае відовішча — вялікую начную працэсію ды ўзяць удзел у святочнай Імшы, якая была кульмінацыяй свята. Але ўсе ж галоўнымі на свяце былі людзі. І вельмі ўсцешна, што шмат файных спраў рабілі маладзёны, якія дапамагалі старэйшым і ставаралі святочны вайб.
— Впечатления просто вау! Нам здесь очень нравится, честно, даже не передать словами насколько. Когда вокруг столько людей, и все молятся, и все верующие. И это все очень классно! – падзяліліся эмоцыямі ад фэсту скаўты Вераніка і Паліна з Гродна.
Пасля заканчэння асноўнай часткі святочных набажэнстваў першага дня а 2 гадзіне ночы, некаторыя вернікі пайшлі адпачыць, а некаторыя чакалі грэка-каталіцкай Імшы а 6 раніцы. Каб крыху падбадзёрыць людзей, францішканская моладзь да самага ранку ў рэжыме нон-стоп гатавала каву ў намёце-кавярні пад назвай “У капуцына” для ўсіх жадаючых. І трэба зазначыць, што кавачка ў каталіцкіх юнакоў-барыстаў атрымоўвалася ня горшай, чым на той “Зыбе” ў Мінску.