Гарэла канапа ў Ашмянах
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек быў выратаваны з агню, паведамляе МНС
Раніцай 3 ліпеня на вуліцы Брыкеля ў Гродне гарэла кватэра. У выніку пажару пашкоджана маёмасць у ванным пакоі, закурадымлены сцены і столь у кватэры. Прычына пажару высвятляецца.
У гэты ж дзень гарэла кватэра на вуліцы Чырвонаармейскай у Ашмянах. Агнём пашкоджана канапа. Байцы МНС выратавалі чалавека. Ад шпіталізацыі мужчына адмовіўся.
Наступствы пажару
Па адной з версій, прычынай гэтага пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні сына гаспадыні кватэры.
Фота МНС