Матацыкл "Suzuki-GSXR750". Ілюстрацыйнае фота
Позна вечарам 4 ліпеня на вуліцы Маставой у Гродне насмерць разбіўся матацыкліст, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
33-летні кіроўца матацыкла «Suzuki GSXR 750» рухаўся з боку вуліцы Давыда Гарадзецкага, на закругленні дарогі перад старым мостам не справіўся з кіраваннем і наехаў на дарожны светлафор, усталяваны на выспе бяспекі.
Ад атрыманых траўмаў матацыкліст памёр на месцы здарэння.
Прычыны і іншыя акалічнасці гэтага ДТЗ будуць яшчэ высвятляцца, адзначаецца ў паведамленні.