За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе рэсурс МНС
Днём 8 ліпеня каля вёскі Нямейшы Гродзенскага раёна гарэў дачны домік у садовым таварыстве “Агульнахарчавік”. Агнём знішчаны дах і маёмасць у доме.
У гэты ж дзень каля вёскі Вялікія Крагі Дзятлаўскага раёна гарэла сенасховішча. У выніку пажару пашкоджаны 0,4 тоны сена ў рулонах.
Вечарам 8 ліпеня гарэў будынка дзіцячага садка, які не эксплуатуецца, у Іўі. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці і закурадымлены сцены ў будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.