Гарыць дом у Свіслацкім раёне
Раніцай 10 ліпеня свіслацкім выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар нежылога дома ў вёсцы Зарачаны. Пажар выявіў вясковец і паведаміў у МНС.
Выратавальнікі патушылі пажар. Агонь знішчыў дах, перакрыцці, пашкодзіў сцены і маёмасць у доме. Верагодна, што да ўзгарання прывяло чыёсьці неасцярожнае абыходжанне з агнём, адзначаецца ў паведамленні.
Тушаць хлеў у Мастоўскім раёне
Таксама раніцай 10 ліпеня ў вёсцы Дзенькаўцы Мастоўскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. Гаспадар будынка займаўся гаспадарчымі справамі, калі пачуў, як страляе шыфер і выявіў, што гарыць яго хлеў. Мужчына паведаміў пра пажар выратавальнікам, якія яго ліквідавалі. Агонь пашкодзіў дах, перакрыцці, сцены і маёмасць у хляве. Адна з версій узгарання — кароткае замыканне электраправодкі ў будынку.
У Мастах гарэў нежылы дом
І яшчэ адзін пажар здарыўся 10 ліпеня ў Мастах. У 18.45 відавочца паведаміў выратавальнікам, што на Савецкай вуліцы ў райцэнтры гарыць дом.
Каля 20 мінут спатрэбілася байцам МНС, каб ліквідаваць пажар у драўляным нежылым доме. Агнём пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у доме. Прычына гэтага пажару выяўляецца.
Фота МНС