Шахматныя баталіі ў Дзятлаве
16 ліпеня ў Дзятлаве прайшоў шахматны турнір у межах традыцыйнага свята Дзень мястэчка.
Гуляюць
Як і ў мінулыя гады, сёлета ў турніры ўдзельнічалі слонімскія шахматысты Уладзімір Літвін, Сяргей Глыбокі, Юрый Чайкоўскі, Уладзімір Яновіч і Дзмітрый Курашоў.
Усяго ў шахматных баталіях у Дзятлаве змагаліся 11 аматараў гэтай настольнай гульні. Кожнаму ўдзельніку давалася на гульню 10 хвілін.
Першае месца заваяваў шахматыст з Дзятлава Андрэй Лявончык, а слонімцы Уладзімір Яновіч і Уладзімір Літвін занялі другое і трэцяе месцы адпаведна. З чым мы іх і віншуем.
Турнірная табліца
Фота з архіва Уладзіміра Літвіна