У Зэльве гарэла прыватная лазня
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Раніцай 19 чэрвеня выратавальнікам паступіла паведамленне з гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне пра шпіталізацыю мужчыны з тэрмічнымі апёкамі.
Вечарам 19 чэрвеня ў Зэльве гарэла прыватная лазня. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены будынка і маёмасць у ім.
Наступствы пажару лазні ў Зэльве
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС