За паўгода на дарогах Гродзеншчыны ДАІ фіксавала ў сярэднім 70 фактаў перавышэння хуткасці. Колькасць такіх парушэнняў узрастае ў цёплы час, канстатуе рэсурс абласной ДАІ
З пачатку года на дарогах вобласці за перавышэнне хуткасці былі прыцягнуты да адказнасці 137 кіроўцаў, з іх 8 жанчын. 97 аматараў хуткай язды пазбавіліся правоў кіроўцаў тэрмінамі ад 3 да 12 месяцаў.
ДАІ нагадвае, што ў адпаведнасці з артыкулам 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжаны штраф за перавышэнне хуткасці:
ад 10 да 20 км/г — да 37 рублёў (да 1 БА);
ад 20 да 30 км/г – ад 37 да 111 рублёў (ад 1 да 3 БА);
ад 30 да 40 км/г – ад 111 да 370 рублёў (ад 3 да 10 БА);
ад 40 км/г і вышэй – ад 296 да 444 рублёў (ад 8 да 12 БА).
Калі ж кіроўца трапляе ў поле зроку інспектара ДАІ паўторна цягам года за перавышэнне хуткасці, то штраф узрастае ад 185 да 555 рублёў (ад 5 да 15 базавых адзінак), і аматар хуткай язды рызыкуе застацца без пасведчання кіроўцы тэрмінам да аднаго года, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».