Ілюстрацыйнае фота
18 ліпеня каля 12 гадзін дня ў вёсцы Аслаўцяны Смаргонскага раёна 54-гадовы п’яны мужчына паклікаў 60-гадовую мясцовую жыхарку, з якой некалі працаваў, і замест прывітання пачаў дэманстраваць ёй сваю мужчынскую годнасць, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Жанчына паспяшыла сысці, а мужчына працягваў трэсці палавым членам і нешта крычаць ёй у след.
Назаўтра вяскоўка распавяла пра здарэнне на вуліцы ўчастковаму інспектару міліцыі.
Дзеянні вясковага эксгібіцыяніста Смаргонскі раённы аддзел следчага камітэта кваліфікаваў па артыкуле “Хуліганства”. Па словах западозранага ў злачынстве, ён быў п’яны і толкам не помніць, чаму так сябе паводзіў.