
Гарэў жылы дом у Гродзенскім раёне
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

Пасля пажару
Раніцай 26 ліпеня ў вёсцы Баранава Гродзенскага раёна гарэў жылы дом. Агнём пашкоджаны дах і маёмасць у доме.

Гарэў аўтамабіль у Воранаўскім раёне
Днём 26 ліпеня ў вёсцы Пялеса Воранаўскага раёна каля прыватнай хаты гарэў легкавік «Форд-Фокус». У выніку пашкоджана абсаляванне маторнага адсека машыны.

Наступствы пажару ў маторным адсеку
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС