
Аварыя ў Смаргонскім раёне
Днём 26 ліпеня адбылася аварыя на гравейцы каля вёскі Ляшчаняты Смаргонскага раёна — сутыкнуліся легкавік і самаходны апырсквальнік “Туман-3”, паведамляе абласная ДАІ

Самаходка і легкавік
Папярэдне ўстанавілі, што 18-гадовы кіроўца легкавіка «Ford Escort», выязджаючы з мехдвара, не аддаў перавагу ў руху самаходнаму апырсквальніку, які ехаў па галоўнай дарозе.

На месцы ДТЗ
Убачыўшы сяльгастэхніку, кіроўца легкавіка спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, аднак гэта яму не ўдалося. Удар атрымала левая пярэдняя частка машыны.
У выніку аварыі кіроўца легкавіка шпіталізаваны з траўмамі ў бальніцу.

Легкавік пасля ДТЗ
Больш яскравы малюнак гэтага ДТЗ высветліць праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ