Ілюстрацыйнае фота
Аператыўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Воранаўскага РАУС затрымалі траіх мясцовых жыхароў, якія кралі збожжа з сяльгаспрадпрыемства, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Двух 42-гадовых вартаўнікоў міліцыянеры затрымалі ў момант крадзяжу позна ўночы. Крыху пазней на хутары паблізу выявілі схованку і затрымалі 24-гадовага беспрацоўнага, які на сваім УАЗе перавозіў крадзенае.
Было знойдзена 3,5 тоны пшаніцы і столькі ж ячменю, больш за тону кукурузы і амаль 200 кг соевага шроту. Затрыманыя прызналіся, што цягам месяца кралі збожжа для продажу, але рэалізаваць нічога не паспелі.
Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу за прысваенне ці растрату, здзейсненыя групай асобаў па папярэдняй дамоўленасці, адзначаецца ў паведамленні.