Ілюстрацыйнае фота
6 жніўня ў аграгарадку Міжэвічы Слонімскага раёна пройдзе свята льну "Блакіт нябёсаў".
У праграме свята — тэатралізаванае адкрыццё «Кастрыца-лялька», дэфіле ў ільняным адзенні, карагод ільняных лялек.
Госці свята змогуць паглядзець выставу страў з ільну і пакаштаваць іх, паўдзельнічаць у майстар-класах па вязанні кручком і вырабе абярэгавай лялькі.
Падчас свята будзе дзейнічаць фотазона «Льняная палітра», выстава вырабаў мясцовай народнай творчасці, будуць працаваць гандлёвыя аб’екты, атракцыёны для дзяцей, бяспройгрышная латарэя і многае іншае.
Пачатак імпрэзы — у 15 гадзін.