Гарыць склад у Дзятлаўскім раёне
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
Тушаць
Трэцяга жніўня ў 17.53 дзятлаўскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Пенчыцы ў складзе сарціроўкі бульбы, які не эксплуатуецца.
У выніку пажару агнём пашкоджаны дах і сцены будынка.
Прычына ўзгарання высвятляецца.
Фота МНС