Падчас размовы
У межах рэспубліканскай акцыі “З клопатам пра бяспеку малой Радзімы” работнікі Слонімскага райаддзела МНС правялі сустрэчы з жыхарамі вёсак Паўлаўскага і Васілевіцкага сельсаветаў, паведамляе рэсурс выратавальнікаў
Работнікі райаддзела МНС ехалі па маршруту аўталавак і гутарылі з вяскоўцамі пра бяспеку пражывання.
Падрыхтоўка да эксплуатацыі ў хатах пячнога ацяплення, усталяванне пажарных апавяшчальнікаў, выкананне правілаў пажарнай бяспекі і некаторыя іншыя пытанні былі тэмай размоў з жыхарамі вёсак, якія прыходзілі купіць прадукты да аўталаўкі.
У паштовых скрынях жыхароў вёсак выратавальнікі пакідалі памяткі па правілах бяспечнага пражывання.
Фота МНС