Ілюстрацыйнае фота
Гродзенскім выратавальнікам 4 жніўня паступіла паведамленне, што ў лесе каля вёскі Салацце Гродзенскага раёна заблукаў чалавек, канстатуе рэсурс МНС
Жыхар Гродна 1960 года нараджэння 3 жніўня пайшоў у лес па грыбы. Ён увесь дзень збіраў грыбы і застаўся начаваць у лесе. Раніцай працягнуў збор грыбоў. Калі ўжо пачало цямнець, мужчына спрабаваў выйсці з лесу, але не змог зарыентавацца і звярнуўся па дапамогу да выратавальнікаў.
Работнікі МНС прачэсвалі лес і падтрымлівалі сувязь з мужчынам па тэлефоне, уключалі гукавыя сігналы. Знайшоўшы грыбніка, яны вывелі яго з лесу і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.
Медыкі шпіталізавалі выратаванага ў бальніцу ў здавальняючым стане, адзначаецца ў паведамленні.