Ілюстрацыйнае фота
Два ДТЗ з удзелам электраровараў здарыліся 5 жніўня, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Каля 9 гадзін раніцы на дарозе, якая вядзе ад мінскай трасы да вёскі Жытомля ў прыгарадзе Гродна сутыкнуліся два ровары, адзін з якіх — электрычны. Абставіны ДТЗ высвятляюцца. У выніку аварыі жанчына атрымала сур’ёзныя траўмя галавы, пералом ключыцы і была шпіталізавана.
У гэты ж дзень у 13.45 з бальніцы ДАІ паведамілі пра паступленне пацыента з траўмамі, якія той, меркавана, атрымаў пры падзенні з электраровара. 36-гадовага мужчыну ўбачылі сведкі падзення на праспекце Касманаўтаў і выклікалі хуткую дапамогу. Пацярпелы з траўмамі і ў стане алкагольнага ап’янення знаходзіцца ў бальніцы.
Больш яскравы малюнак гэтых здарэнняў будзе выеўлены падчас праверкі, адзначаецца ў паведамленні.