Ілюстрацыйнае фота
У Гродне на Бульвары Ленінскага Камсамала 26 ліпеня мужчына прадэманстраваў свой палавы член дзяўчатам, якія сядзелі на лавачцы каля дома, і сышоў. Тым разам дзяўчаты не сталі паведамляць пра гэта ў праваахоўныя органы, канстатуе рэсурс абласной міліцыі
Праз тры дні яны зноў сядзелі на лавачцы і ўбачылі таго самага мужчыну, які дэманстраваў свае геніталіі мінакам. На гэты раз дзяўчаты не сталі чакаць, пакуль эксгібіцыяніст дойдзе да іх, і паведамілі пра інцыдэнт у міліцыю.
Западозраны быў затрыманы супрацоўнікамі патрульна-паставой службы. На момант здзяйснення злачынства ён быў цвярозы і сказаў міліцыянерам, што дэманстраваў геніталіі мінакам дзеля маральнага задавальнення.
Гродзенскі міжрайаддзел Следчага камітэту ўзбудзіў супраць мужчыны крымінальную справу па артыкуле “Хуліганства, здзейсненае паўторна”. Цяпер яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, адзначаецца ў паведамленні.