Ілюстрацыйнае фота
Днямі 34-гадовая жыхарка Гродна цягам дня адпачывала ў гасцях у знаёмага. Жанчына ўбачыла на стале кашалёк, заглянула ў яго і знайшла там 200 даляраў і 100 еўра, якія забрала сабе, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Праз некаторы час мужчына не змог самастойна знайсці свае грошы і звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Падчас аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі Ленінскага РАУС устанавілі асобу западозранай у крадзяжы і затрымалі яе.
Супраць жанчыны ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж”.