Ілюстрацыйнае фота
Днямі супрацоўнікі Гродзенскага РАУС устанавілі асобу датычнага да крадзяжу 58-гадовага механізатара адной з гаспадарак раёна, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Як высветлілася, мужчына працаваў механізатарам са студзеня па ліпень гэтага года і паспеў проысвоіць сабе 100 літраў пафарбаванага дызпаліва і 47 літраў маторнага масла на суму больш як 400 рублёў.
Гродзенскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў па гэтым факце крамінальную справу па артыкуле “Прысваенне альбо растрата”.
Супрацоўнікі міліцыі будуць працягваць рэйдавыя мерапрыемствы падчас уборачнай кампаніі, адзначаецца ў паведамленні.