Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, загінуў адзін чалавек, паведамляе МНС
Раніцай 11 жніўня гарэла кватэра ў шматпавярховіку на Індурскай шашы ў Гродне. Агнём пашкоджана канапа, нацяжная столь і аконная рама.
Яшчэ адна кватэра гарэла вечарам гэтага дня на вуліцы Будаўнікоў у Лідзе. У выніку пажару пашкоджана падлога, закурадымлены сцены і маёмасць у кватэры. Выратавальнікі знайшлі ў жылым пакоі цела загінулага чалавека.
Днём 11 жніўня гарэў жылы дом у вёсцы Ігнатава Навагрудскага раёна. Агнём знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у доме, пашкоджаны сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.