Гарэў грузавік
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, пацярпелых няма, паведамляе МНС
Салон машыны пасля пажару
Ноччу 15 жніўня гарэў грузавік у вёсцы Прывалкі Гродзенскага раёна. Агнём пашкоджаны салон машыны.
Гарэла гаспадарчая пабудова на вуліцы Карскага ў Гродне
У гэтую ж ноч на тэрыторыі садовага таварыства “Хімік-Азот” на вуліцы Карскага ў Гродне цалкам згарэла гаспадарчая пабудова.
Гарэла кватэра ў шматпавярховіку
Пад раніцу 15 жніўня, у 04.07, яшчэ адзін пажар здарыўся ў Гродне на вуліцы Перамогі — там гарэла кватэра ў шматпавярховіку. Агонь пашкодзіў стол на кухні, крэсла і іншую мэблю. Закурадымлены сцены.
Пашкоджанае агнём крэсла
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС