Канфіскаваная салярка
Міліцыя працягвае рэйдавыя мерапрыемствы на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу для выяўлення і папярэджання крадзяжоў, канстатуе рэсурс абласной міліцыі.
У вёсцы Ашмянцы Шчучынскага раёна ўчастковы інспектар міліцыі ўстанавіў, што 57-летні мясцовы жыхар незаконня захоўваў у сябе дома фарбаванае дызельнае паліва.
Падчас праверкі інфармацыя пацвердзілася, і ў двары вяскоўца міліцыянеры знайшлі і канфіскавалі 560 літраў саляркі.
Дзеяннем вяскоўца будзе дадзена прававая ацэнка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС