Ілюстрацыйнае фота
15 жніўня ў 23.47 на 19-ым кіламетры аўтадарогі Свіслач – Вялікае Сяло перакуліўся легкавік, паведамляе абласная ДАІ
Папярэдне ўстанавілі, што 26-гадовы кіроўца легкавіка Volkswagen на простым участку дарогі не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы па ходу руху кювет і перакуліўся.
Ад атрыманых траўмаў жыхар Ваўкавыска загінуў на месцы аварыі. 22-гадовая пасажырка, якая сядзела на пярэднім пасажырскім сядзенні, траўмаў не атрымала.
Прычыны і іншыя абставіны гэтага трагічнага здарэння будуць выяўляцца падчас праверкі, адзначаецца ў паведамленні.