400 літраў фарбаванай саляркі
Супрацоўнікі Ашмянскага РАУС падчас рэйдавых мерапрыемстваў устанавілі датычнасць механізатара аднаго з мясцовых прадпрыемстваў да крадзяжу паліва, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Падчас жніва 26-гадовы кіроўца зліў з даверанага яму аўтатранспарту 400 літраў фарбаванага дызпаліва. Тым самым работнік прычыніў гаспадарцы шкоду больш як на 800 рублёў.
Па артыкуле “Прысваенне альбо растрата” райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў супраць маладога чалавека крымінальную справу, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС