500 літраў бензіну
Супрацоўнікі Ашмянскага РАУС устанавілі датычнасць да крадзяжу 27-гадовага кіроўцы ГАЗэлі аднаго з мясцовых прадпрыемстваў, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Малады чалавек за год з дапамогай прыстасавання для накручвання кіламетражу паспеў прысвоіць сабе 500 літраў бензіну на суму больш за 1000 рублёў.
Крадзенае паліва было канфіскавана, супраць шафёра ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Прысваенне альбо растрата”, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС