З 20 па 27 жніўня па Гродзенскай вобласці пройдзе пешае паломніцтва з Гродна ў Жыровіцкі манастыр, паведамляе абласная ДАІ
20 жніўня паломнікі выйдуць з Гродна ў мястэчка Азёры, 21 жніўня з Азёраў пойдуць у вёску Бершты, 22 жніўня з Берштаў накіруюцца ў Астрыно, 23 жніўня з Астрына рушаць у Шчучын, 24 жніўня са Шчучына — у Орлю, 25 жніўня з Орлі — у Волю-Крупіцу, 26 жніўня з Волі-Крупіцы — у Казлоўшчыну і 27 жніўня з Казлоўшчыны прыйдуць у Жыровіцкі манастыр.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў у гэтыя дні пры сустрэчы з групай паломнікаў праяўляць асаблівую пільнасць і выбіраць бяспечную хуткасць руху.
Фота ДАІ