Пешаход памёр на месцы ДТЗ у Гродне
19 жніўня ў 22.15 у ДАІ паступіла паведамленне пра аварыю на вуліцы Багуцкага ў Гродне, канстатуе рэсурс абласной ДАІ
Папярэдне ўстанавілі, што на нерэгуляваным пешаходным пераходзе паблізу дома №68 69-гадовая кіроўца легкавіка «Hyundai» наехала на 53-гадовага пешахода. Ад атрыманых траўмаў гродзенец памёр на месцы ДТЗ.
Прычыны і іншыя абставіны гэтага трагічнага здарэння будуць выеўлены падчас разбіральніцтва па крымінальнай справе, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ