Ілюстрацыйнае фота
20 жніўня ў дзяжурную службу ДАІ паступіла паведамленне пра ДТЗ у аграгарадку Луцкаўляны Гродзенскага раёна, дзе на скрыжаванні Гродзенскай і Прыазёрнай вуліц дзеці на электрасамакаце сутыкнуліся з легкавіком “Опель” пад кіраваннем 32-гадовага кіроўцы.
У выніку ДТЗ 11-гадовы хлопчык быў траўмаваны і дастаўлены ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі. Другі хлопчык не пацярпеў, адзначаецца ў паведамленні.