На месцы ДТЗ у Гродзенскім раёне
Вечарам 22 жніўня адбылося ДТЗ на 236-ым кіламетры аўтадарогі М-6 у Гродзенскім раёне, у якім пацярпеў пешаход, паведамляе абласная ДАІ
49-гадовы кіроўца фуры Volvo з паўпрычэпам рухаўся з боку Скідзеля ў накірунку Шчучына і падчас руху па правай паласе здзейсніў наезд на пешахода, які не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.
Пасля ДТЗ 51-гадовы жыхар Гродзенскага раёна быў шпіталізаваны. Фізічны стан пешахода і іншыя абставіны гэтага здарэння будуць устаноўлены падчас праверкі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ