Ноччу 16 жніўня 22-гадовы жыхар Карэліцкага раёна пабіў шыбы ў краме ў гарадскім пасёлку Мір — узлаваўся, што крама зачынена і нельга набыць алкаголь, каб працягнуць вяселле, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Раніцай паведамленне пра начное злачынства паступілі ў Карэліцкі РАУС. Хулігана хутка знайшлі, і цяпер супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
У мінулым хлопец таксама не вызначаўся прыкладнымі паводзінамі ды прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС