
Гарэла лазня ў Гродзенскім раёне
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, пацярпелых няма, паведамляе МНС

Гарэла канапа ў аднапакаёўцы ў Смаргоні
Днём 23 жніўня паступіла паведамленне пра пажар у аднапакаёвай кватэры шматпавярховіка ў Смаргоні. У выніку пажару агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці.

Наступствы пажару ў Смаргоні
Вечарам 23 жніўня гарэла прыватная лазня ў садовым таварыстве «Пагараны» каля аднайменнай вёскі ў Гродзенскім раёне. Агнём пашкоджана сцяна лазні.

Наступствы пажару ў Пагаранах
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС