Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-3 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-3 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-3 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродне мужчына браў у гаспадыні кватэры грошы на рамонт, але праводзіць яго і не збіраўся — узбуджана крымінальная справа за махлярства

24 августа 2023 9:12
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

У пачатку лютага жыхарка Гродна адпачывала ў кампаніі знаёмых і прызналася, што нядаўна набыла кватэру, у якой патрэбна зрабіць рамонт. Мужчына з кампаніі сказаў ёй, што займаецца рамонтам кватэр ды паабяцаў, што зробіць усё хутка і якасна, паведамляе рэсурс абласной міліцыі

З лютага па травень гэтага года мужчына неаднаразова дамаўляўся з дзяўчынай пра сустрэчу і браў у яе грошы на пакупку неабходных для рамонту матэрыялаў. Калі ж гаспадыня западозрыла нядобрае і прыехала паглядзець на аб’ём выкананай працы, то кардынальных зменаў там не ўбачыла. Калі ж папрасіла “майстра” вярнуць грошы, то атрымала адмову, а хутка той і зусім знік. Пацярпелая звярнулася па дапамогу ў міліцыю.

Супрацоўнікі Ленінскага РАУС устанавілі асобу западозранага ў махлярстве і затрымалі яго. Падчас гутаркі з праваахоўнікамі мужчыны патлумачыў, што сапраўды браў у дзяўчыны грошы і пускаў іх на свае патрэбы, а рамонт у кватэры рабіць і не збіраўся.

Такім чынам сума стратаў для гаспадыні кватэры склала больш за 2000 рублёў. Гродзенскі міжрайаддзел Следчага камітэта кваліфікаваў дзеянні мужчыны па артыкуле “Махлярства”, адзначаецца ў паведамленні.

Наш канал в Telegram