Наступствы пажару ў Воранаўскім раёне
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, пацярпелых няма, паведамляе МНС
Вечарам 24 жніўня ў вёсцы Малыя Канвялішкі Воранаўскага раёна гарэў нежылы дом. Агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены самога дома і сцяна і дах гаспадарчай пабудовы побач з домам.
Гарэла лазня ў Дзярэчыне
Ноччу 25 жніўня гарэла прыватная лазня ў аграгарадку Дзярэчын Зэльвенскага раёна. Там агнём пашкоджаны дах, перкрыцці, сцены і маёмасць у лазні.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС