24 жніўня ў Ваўкавыскі РАУС паступіла паведамленне, што ў вёсцы Станкаўцы з гаража 86-гадовай пенсіянеркі ўкралі мотаблок, канстатуе рэсурс абласной міліцыі
На месца прыбыла аператыўна-следчая група і нарад ДАІ. Падчас пошукавых мерапрыемстваў намеснік начальніка ДАІ устанавіў западозранага ў злачынстве 35-гадовага мясцовага жыхара. Па яго словах, злачынства ён здзейсніў ноччу 22 жніўня. Мужчына сарваў навясны замок з гаража і выцягнуў адтуль мотаблок, які потым збіраўся прадаць, каб купіць алкаголь.
Раней затрыманы ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Цяпер супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж, здзейснены паўторна”, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС