Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарылася два пажары, 1 чалавек загінуў ад апёкаў, паведамляе МНС
26 жніўня ў 22.23 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар дачнага дома ў вёсцы Міжэвічы Слонімскага раёна. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці і сцяну дома.
У гэты ж дзень у аграгарадку Малая Бераставіца ў Бераставіцкім раёне гарэла лазня. Агнём пашкоджаны дзверы і аздоба памяшкання ў парылцы.
26 жніўня ў 13.30 з Ваўкавыскай ЦРБ паступіла паведамленне пра смерць жанчыны, якая атрымала апёкі 2-3 ступені (60% розных частак цела) на пажары ў Ваўкавыску 20 жніўня, і атруцілася прадуктамі гарэння.
Прычыны пажараў высвятляюцца.