Пасля ДТЗ у Лідзе
Раніцай 28 жніўня ў Лідзе здарылася сур’ёзная аварыя з удзелам мапеда, паведамляе абласная ДАІ
На месцы аварыі ў Лідзе
На Камуністычна вуліцы 46-гадовы кіроўца легкавіка Renault пры выездзе з другараднай дарогі не прадставіў перавагу ў руху кіроўцу мапеда, які рухаўся па галоўнай дарозе. 22-гадовы мапедыст, каб прадухіліць сутыкненне, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе наехаў на бардзюрны камень і ўпаў.
У выніку падзення малады чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці быў шпіталізаваны ў бальніцу.
Фота ДАІ