
Пажар у Дзятлаўскім раёне
29 жніўня паступіла паведамленне пра шпіталізацыю ў гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску мужчыны 1985 года нараджэння, які самастойна тушыў дачны дом у аграгарадку Міжэвічы Слонімскага раёна 26 жніўня і атрымаў апёкі 2-3 ступені 19% цела. Пацярпелы ў бальніцу звярнуўся самастойна і быў шпіталізаваны ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Наступствы пажару на Дзятлаўшчыне
Раніцай 29 жніўня выратавальнікам паведамілі пра ўзгарання прыватнай гаспадарчай пабудовы ў аграгарадку Таркачы Дзятлаўскага раёна. Агнём знішчаны дах і пашкоджана маёмасць у будынку.

Пажар у Навагрудку
Яшчэ адна гаспадарчая пабудова гарэла раніцай 29 жніўня на прыватным падворку ў Навагрудку. Там агнём знішчаны дах і пашкоджаны сцены.

Наступствы пажару ў Навагрудку
Днём 29 жніўня выратавальнікам паведамілі пра пажар у майстэрні па дэкараванню посуду ў Лідзе. У выніку ўзгарання знішчана 8 квадратных метраў даху над прыбудовай і пластыкавы смеццевы кантэйнер.

Пасля пажару ў Лідзе
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС