Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Днімі падчас рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікі Шчучынскага РАУС устанавілі датычнасць да крадзяжу паліва 44-гадовага механізатара адной з гаспадарак раёна.
Як стала вядома, мужчына падчас жніва прысвоіў 210 літраў пафарбаванага дызпаліва. Сума стратаў прадпрыемства склала больш за 400 рублёў.
Па артыкуле “Прысваенне альбо растрата” супраць механізтара ўзбудзілі крымінальную справу.
Фота УУС